Лекцыя С.В. Кулінка для ўдзельнікаў школы гісторыка-публіцыстычнага майстэрства

З 18 па 20 кастрычніка 2023 г. у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі прайшла Школа гісторыка-публіцыстычнага майстэрства «Ад агульнага мінулага да цэласнай гісторыі: інтэграцыя публічных прадстаўленняў аб былым на постсавецкай прасторы». Пад час працы перад навучэнцамі і студэнцкай моладдзю выступілі з лекцыямі вучоныя-гісторыкі Беларусі і Расіі, прайшлі семінары, круглыя сталы і дыскусіі па актуальнай тэматыцы.

18 кастрычніка перад удзельнікамі школы з лекцыяй «Папулярызацыя архіўнай працы у інтэрнэт-прасторы (з вопыту Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь)» выступіў загадчык аддзела публікацый НАРБ, к.г.н. С.В. Кулінок. Ён расказаў аб асноўных праектах, рэалізуемых НАРБ і архіўнымі ўстановамі ў інтэрнэт-прасторы: «Партызаны Беларусі», «Дакументальны летапіс Беларусі», «Гарады Беларусі», «Вогненныя смерчы вайны на беларускай зямлі».

У заканчэнне лектар адказаў на шматлікія пытанні аўдыторыі.

 

1. Лекцыю чытае дырэктар фонда «Гістарычная памяць» А.Р. Дзюкаў
2. С.В. Кулінок чытае лекцыю