У Дзяржархіве Віцебскай вобласці арганізавалі святочнае мерапрыемства, прысвечанае важным датам – Дзень маці і Дзень бацькі.
Дзень маці святкуюць 14 кастрычніка, Дзень бацькі – 21 кастрычніка. Прамежак часу паміж гэтымі датамі назвалі Рэспубліканскім Тыднем бацькоўскага кахання. Ён прысвечаны ўсім нам і нашым бацькам, іх падтрымцы і таму каханню, якое яны ўкладаюць у выхаванне сваіх дзяцей.
Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці пры садзейнічанні прафкама арганізавалі ў рамках Тыдня бацькоўскага кахання мерапрыемства, на якім пагаварылі аб тым, якое месца займаюць у нашым жыцці бацькі і як важна не забываць і падтрымліваць іх.
Намеснік старшыні прафкама – вядучая мерапрыемства Стадольнік С.М. нагадала, што новае свята Дзень бацькі ўстаноўлены ў нашай краіне 21 кастрычніка згодна з Указам № 198, які падпісаў 9 чэрвеня 2022 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
У гонар мам і тат гучалі віншаванні і вершы. Праніклівы верш Дзмітрыяй Вальтбаурда «Яна несла дзіця на грудзях» аб мацярынскім самаахвяраванні не пакінула абыякавым ніводнага архівіста.
Падчас мерапрыемства прайшоў міні-конкурс выпечкі, у якім «Перамагло сяброўства».
![]() |
1. Падчас мерапрыемства. |
![]() |
2. Мерапрыемства вядзе Стадольнік С.М., вядучы архівіст, намеснік старшыні прафкама. |
![]() |
3. Упрыгожванні да свята супрацоўнікі вырабілі сваімі рукамі, а салодкі пачастунак спяклі самі. |
![]() |
4. Упрыгожванні да свята супрацоўнікі вырабілі сваімі рукамі, а салодкі пачастунак спяклі самі. |