У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» 19 кастрычніка 2023 г. на базе Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці былі арганізаваны навучальны семінар і аглядная экскурсія для ўдзельнікаў праекта «Юны архівіст»

У верасні 2023 г. паміж Дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці і Віцебскім дзяржаўным універсітэтам імя П.М.Машэрава была заключана дамова, у рамках якой рэалізуецца праект «Юны архівіст».

У ходзе семінара-практыкума ўдзельнікі праекта, студэнты факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый і навучэнцы сярэдняй школы №11 г.Віцебска, атрымалі кансультацыі, набылі навыкі працы па тэматычным выяўленні дакументаў і прапрацавалі навукова-даведачны апарат з мэтай збору матэрыялаў для правядзення Дня М.М.Бахціна ў Віцебску.

Найбольш яркае ўражанне на ўдзельнікаў праекта зрабіла наведванне аднаго з архівасховішчаў, якое адбылося падчас агляднай экскурсіі, і азнаямленне з умовамі захоўвання архіўных дакументаў.

 

1. Прапрацоўка электронных даведнікаў падчас семінара-практыкума.
2. Прапрацоўка электронных даведнікаў падчас семінара-практыкума.
3. Удзельнікі праекту «Юны архівіст» наведваюць архівасховішча падчас агляднай экскурсіі па архіве.