Аб завяршэнні курсаў павышэння кваліфікацыі для работнікаў архіваў і службаў дакументацыйнага забеспячэння дзяржаўных органаў, іншых арганізацый

Курсы павышэння кваліфікацыі арганізаваны Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі сумесна з гістарычным факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта на базе факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Лекцыі праводзілі выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адказныя работнікі Дэпартамента па архівах і справаводстве, высокакваліфікаваныя спецыялісты рэспубліканскіх архіўных устаноў.

Ад архіўнай галіны з лекцыямі выступілі РЫБАКОЎ А.Я., дырэктар установы «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы», кандыдат гістарычных навук, дацэнт, ЖУК А.Ю., загадчык аддзела метадалогіі кіравання электроннымі дакументамі Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі, Шаўчэнка Т.А., загадчык аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.

17 кастрычніка 2023 г. першым намеснікам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве ЛЯДОЎСКАЙ А.А. праведзены круглы стол «Сучасныя выклікі і магчымасці ў галіне кіравання дакументамі і архіўнай справы». На круглым стале абмяркоўваліся надзённыя пытанні дзейнасці архіваў і службаў дакументацыйнага забеспячэння арганізацый на сучасным этапе: арганізацыі працы з электроннымі дакументамі, забеспячэння інфармацыйнай бяспекі, павышэння даступнасці архіўнай інфармацыі, перападрыхтоўкі кадраў.

У рамках курсаў прайшоў навучанне 21 працаўнік дзяржаўных органаў і арганізацый, дзяржаўных архіваў.

Праграма заняткаў мела актуальную тэматыку і асвятляла пытанні:

– арганізацыі працы архіва арганізацыі і службы дакументацыйнага забеспячэння ўпраўлення;
– нарматыўныя прававыя акты Рэспублікі Беларусь і гарантыі права на інфармацыю;
– прававыя праблемы інфармацыйнай бяспекі і адказнасць у праве;
– нарматыўныя прававыя, метадычныя дакументы ў сферы дзейнасці службы дакументацыйнага забеспячэння ўпраўлення і архіва арганізацыі;
– сістэмы электроннага дакументазвароту;
– рашэнні па кіраванні карпаратыўным кантэнтам;
– забеспячэнне архіўнага захоўвання электронных дакументаў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый;
– сучасныя тэндэнцыі ў развіцці інфармацыйна-пошукавых сістэм архіўных дакументаў.

У завяршэнні курсаў павышэння кваліфікацыі адбылося падвядзенне вынікаў з уручэннем слухачам пасведчанняў аб павышэнні кваліфікацыі ўстаноўленага ўзору.

Праца па павышэнні кваліфікацыі работнікаў дзяржаўных органаў і арганізацый будзе працягнута ў 2024 годзе.