19 кастрычніка 2023 г. у ДУ «НГАБ у г. Гродна» адбылося адкрыццё стэндавай выставы «З карысцю для здароўя» (з гісторыі стварэння першых спартыўных таварыстваў у Гродзенскай губерні за 1893 – 1915 гг.).

19 кастрычніка 2023 г. у ДУ «НГАБ у г.Гродна» адбылося адкрыццё стэндавай выставы «З карысцю для здароўя».

Першымі гасцямі на адкрыцці выставы сталі студэнты 1 курса Гуманітарнага каледжа ГрДУ ім.Я.Купалы аддзялення «Дакументацыйнае забеспячэнне кіравання». Наведвальнікі былі азнаёмлены з дакументамі па гісторыі стварэння першых спартыўных таварыстваў у Гродзенскай губерні за 1893 – 1915 гг.

На стэндавай выставе прадстаўлены ксеракопіі дакументаў аб зацвярджэнні статута і адкрыцці Таварыства веласіпедыстаў г.Гродна, выдзяленні ўчастка пад уладкаванне пляцоўкі для рухомых гульняў, справаздача праўлення Гродзенскага таварыства садзейнічання фізічнаму развіццю па прыходу і расходу грашовых сум і інш.

Асаблівую ўвагу і цікавасць студэнтаў выклікалі прадстаўленыя на выстаўцы праект значка таварыства веласіпедыстаў г.Гродна, статут Гродзенскага рачнога яхт-клуба.