Аб правядзенні работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» ў рамках акцыі «Архівы – школе» лекцыі на тэму «Гісторыя аднаго пакалення»

19 кастрычніка 2023 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння, з навучэнцамі 10 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №1 г.Оршы» працаўнікамі архіва праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму: «Гісторыя аднаго пакалення», прысвечаная 88-годдзю з часу ўтварэння Аршанскага 2-х гадавога настаўніцкага інстытута.

Падчас мерапрыемства юнакі і дзяўчаты даведаліся пра гісторыю ўзнікнення навучальнай установы і яе ліквідацыю, парадак прыёму, кафедры, якія існавалі ў інстытуце, а таксама пра жыццё выкладчыцкага складу і навучэнцаў. Увазе школьнікаў былі прадстаўлены фатаграфіі выкладчыкаў і студэнтаў з асабістых спраў архіўнага фонду Аршанскага 2-х гадавога настаўніцкага інстытута. Акрамя таго, для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія па Дзяржархіве ў г. Оршы з наведваннем архівасховішча.