Рабочая паездка А.Л.Воінава ў Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечна

19 кастрычніка 2023 г. адбылася рабочая паездка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава ў Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне.

У рабочай паездцы ўдзельнічалі начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама А.А.Бачыла, намеснік начальніка аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці Нацыянальнага архіўнага фонду Дэпартамента па архівах і справаводству А.У.Качаткова.

У ходзе рабочай паездкі адбылася сустрэча дырэктара Дэпартамента з працоўным калектывам ЗГА ў г.Маладзечне.

А.Л.Воінаў азнаёміўся з працай архіва, заслухаў інфармацыю аб асноўных кірунках яго дзейнасці.

Асаблівая ўвага была звернута на пытанні выкарыстання, забеспячэння захаванасці дакументаў, а таксама функцыі супрацьпажарнай сістэмы ў архіўнай установе. Пытанні гэтага напрамку абмяркоўваліся ў пачатку кастрычніка 2023 г. у ходзе прафесійнай сустрэчы з архівістамі Расійскай Федэрацыі.

Дырэктару Дэпартамента былі прадстаўлены выставачныя экспазіцыі па матэрыялах архіўных фондаў.

У фармаце дыялогавай пляцоўкі А.Л.Воінаў выступіў перад працоўным калектывам ЗГА ў г.Маладзечне з інфармацыяй па тэме «Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь».