Дыялогавая пляцоўка з удзелам работнікаў Нацыянальнага архіва і студэнтаў з Пяцігорска
10 кастрычніка на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НАРБ) адбылася дыялогавая пляцоўка «Партызанская барацьба беларускага народу». Уддзел у ёй прынялі загадчык аддзела публікацый НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінок, загадчык кафедры гісторыі і сацыяльных навук Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, к.г.н., дацэнт С.Я.Новікаў і студэнты Пяцігорскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
С.В.Кулінок прадставіў выдавецкія праекты НАРБ, а таксама невялікую выкладку дакументаў аб удзеле партызан-ставрапольцаў у партызанскім руху на тэрыторыі Беларусі.
Таксама загадчык аддзела публікацый НАРБ выступіў з лекцыяй «Партызанскі рух на акупіраванай тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Лектар падзяліўся з удзельнікамі сустрэчы малавядомымі фактамі аб узнікненні і цэнтралізацыі партызанскага руху на акупіраванай тэрыторыі БССР, аб арганізацыі сувязі партызан з «Вялікай зямлёй», аб найбольш буйных баявых аперацыях «народных мсціўцаў». У ходзе прэзентацыі былі прадстаўлены дакументы, распавядаючыя аб партызанскай паўсядзённасці: арганізацыі быта і харчавання, абсталяванні партызанскага лагера, арганізацыі медыцынскай дапамогі. Асобная ўвага была нададзена гісторыі стварэння інтэрнет-партала «Партызаны Беларусі».
Напрыканцы С.В.Кулінок адказаў на шматлікія пытанні ўдзельнікаў дыялогавай пляцоўкі.
![]() |
1. С.В.Кулінок выступае з лекцыяй. |
![]() |
2. С.В.Кулінок са студэнтамі Пяцігорскага дзяржаўнага універсітэта. |