Экскурсія для вучняў 7-га класа СШ № 24 г. Брэста ў Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці
10 кастрычніка 2023 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» дзяржархіў Брэсцкай вобласці наведалі вучні 7-га класа ДУА «Сярэдняя школа № 24 г. Брэста». Супрацоўнікі архіва расказалі школьнікам пра гісторыю, асноўныя напрамкі дзейнасці, склад дакументаў архіва. Асаблівая ўвага была звернута на дакументы архіва, якія сведчаць аб трагічным перыядзе акупацыі Брэстчыны ў 1941-1944 гг.
У ходзе агляднай экскурсіі дзеці даведаліся аб умовах захоўвання дакументаў у архіве, паглядзелі, як рэстаўруюцца дакументы ў лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў.
![]() |
1. Вучні СШ № 24 падчас лекцыі |
![]() |
2. Школьнікі знаёмяцца з архіўнымі дакументамі |
![]() |
3. Архівіст ΙΙ кваліфікацыйнай катэгорыі Якута Н.В. расказвае дзецям аб умовах захоўвання дакументаў у архіве |
![]() |
4. Вучні 7-га класа СШ № 24 каля выстаўкі архіўных дакументаў «Дамачэўская трагедыя: да 80-годдзя расстрэлу выхаванцаў дзіцячага дома» |