Прадстаўленне праекта «Архівы. Нічога, акрамя праўды» ў Міністэрстве эканомікі Рэспублікі Беларусь

11 кастрычніка 2023 г. па даручэнні Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь С.М. Хаменкі для работнікаў цэнтральнага апарату Міністэрства эканомікі была арганізавана прэзентацыя сумеснага выдавецкага праекта Міністэрства юстыцыі і БелТА «Архівы. Нічога, акрамя праўды».

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Ю.А. Чабатар. Ён адзначыў значны інтарэс да праекта «Архівы. Нічога, акрамя праўды» і падкрэсліў яго важнасць.

Для ўдзельнікаў сустрэчы была прадстаўлена банерная выстава «Без тэрміну даўнасці. Беларусь» аб злачынствах нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва рэспублікі ў гады вайны. Таксама для прысутных былі прадэманстраваны кадры кінахронікі пра злачынствы акупантаў з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

Загадчык аддзела публікацый Наыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НАРБ), к.г.н. С.В. Кулінок прачытаў лекцыю «Аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны». У сваім выступленні спікер раскрыў паняцце «генацыд», расказаў аб асноўных нарматыўна-прававых дакументах нацысцкай Германіі, якія тычацца палітыкі знішчэння грамадзянскага насельніцтва, а таксама спыніўся на асноўных формах і метадах рэалізацыі практыкі генацыду на акупаванай тэрыторыі Беларусі.

С.В. Кулінок таксама падрабязна расказаў аб рэалізацыі сумеснага праекта Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і БелТА «Архівы. Нічога, акрамя праўды». Аб праекце таксама распавёў адзін з яго ўдзельнікаў карэспандэнт газеты «7 дней» Ю. Гаўрыленка. Напрыканцы лектар адказаў на пытанні прысутных.

 

1. Прывітальнае слова намесніка Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Ю.А. Чабатара
2. С.В. Кулінок прадстаўляе выставу «Без тэрміну даўнасці. Беларусь»
3. С.В. Кулінок прадстаўляе выставу «Без тэрміну даўнасці. Беларусь»
4. Карэспандэнт газеты «7 дней» Ю. Гаўрыленка