Школьнікі на экскурсіі ў Занальным дзяржаўным архіве ў Кобрыне

11 кастрычніка 2023 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» і Года міру і стварэння Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне наведалі навучэнцы 8 класа гімназіі г.Кобрына.

У ходзе правядзення агляднай экскурсіі па архіве вучні даведаліся аб асноўных напрамках дзейнасці архіва і складзе фондаў, спецыфіцы работы з архіўнымі дакументамі і захоўванні дакументаў. Пабывалі ў архівасховішчы.

У чытальнай зале архіва школьнікам была прадэманстравана віртуальная выстаўка «Кобрын – «Маленькі Парыж».

 

1. Школьнікі за праглядам віртуальнай выставы
2. Вучні 8 класа гімназіі г. Кобрына падчас экскурсіі