11 кастрычніка 2023 г. у Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці прайшоў семінар «Навацыі Працоўнага кодэкса 2024 года»
29 чэрвеня 2023 г. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў падпісаны закон «Аб змяненні законаў па пытаннях працоўных адносін». Напярэдадні ўступлення ў законную сілу гэтага нарматыўнага акта з 1 студзеня 2024 г. у Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці прайшоў семінар, прысвечаны маючым адбыцца навінам у Працоўным кодэксе.
З дакладам аб змяненнях у працоўным заканадаўстве выступіла Каралева Вікторыя Барысаўна, галоўны прававы інспектар працы Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. Яна падрабязна расказала аб гарантыях для работнікаў пры праходжанні імі дыспансерызацыі ў арганізацыях аховы здароўя; аб змяненнях у парадку і ўмовах прадастаўлення водпускаў, у перыядычнасці выплаты заработнай платы і многім іншым.
У якасці слухачоў на семінары прысутнічалі загадчыкі аддзелаў архіва, а таксама прадстаўнікі адміністрацыі ўстановы.