Правядзенне ДУ «НГАБ у г. Гродна» экскурсіі для навучэнцаў 7 класа СШ № 27 г. Гродна

11 кастрычніка 2023 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна праведзены лекцыя і экскурсія для навучэнцаў 7 класа СШ № 27 г. Гродна.

З мэтай асветы і патрыятычнага выхавання моладзі і папулярызацыі дакументаў архіўнага фонду школьнікам расказалі пра гісторыю стварэння архіва, асноўныя напрамкі яго дзейнасці.

Дзеці наведалі выставачную залу, дзе іх азнаёмілі са створанымі па архіўных дакументах выставамі, а таксама архівасховішчы, навукова-даведачную бібліятэку, дзе ім расказалі пра склад, рэжым і ўмовы захоўвання дакументаў і перыядычных выданняў.

Госці архіва з цікавасцю назіралі за працэсам рэстаўрацыі арыгіналаў архіўных дакументаў у лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў.