«Архівы – школе»: занятак у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» ва ўстанове адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе», пілотнага праекта «Юны архівіст» і пагаднення аб супрацоўніцтве ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» з установай адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў», 5 кастрычніка 2023 года адбыўся занятак з навучэнцамі 3 курса.

Архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксей Швыроў азнаёміў рабят з дакументамі фонду асабістага паходжання былога дырэктара Галоўчынскага краязнаўчага музея Васіля Дзмітрыевіча Гузава, якія захоўваюцца ў архіве.

Сярод дакументаў дадзенага асабістага фонду ўспаміны, фатаграфіі, выразкі з газетных артыкулаў, прысвечаныя партызанскаму злучэнню «Трынаццаць». Пад кіраўніцтвам Сяргея Уладзіміравіча Грышына яно дзейнічала на тэрыторыі Магілёўскай вобласці і наносіла значную шкоду нацысцкім акупантам. Дакументы раскрываюць падрабязнасці будняў партызан, раскрываюць асобу камандзіра атрада С.В. Грышына.