Аб правядзенні адкрытага ўрока ўстановай «Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне» у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст»»

9 кастрычніка 2023 года ў рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне» прайшоў тэматычны ўрок «Фонды архіва» з навучэнцамі 9 класа УА «Сярэдняя школа № 7 г. Жлобіна» – удзельнікамі факультатыва «Юны архівіст».

Мэта ўрока – асвета і патрыятычнае выхаванне моладзі на аснове матэрыялаў Нацыянальнага архіўнага фонда Рэспублікі Беларусь.

Таксама навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй свята – Дзень архівіста і з уладальнікам нагруднага знака «Ганаровы архiвiст Беларусi», дырэктарам Дударавай Г.А.

У гонар свята дзеці былі ўрачыста ўведзены ў радкі юных архівістаў, атрымаўшы медаль з эмблемай дзяржаўнага архіва.