Віншаванне з Днём архівіста ад дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава
Дазвольце сардэчна павіншаваць вас з нашым прафесійным святам – Днём архівіста і падзякаваць за высакародную, самаадданую працу, адданасць архіўнай справе.
Мы памятаем, што нашы папярэднікі сабралі шырокае дакументальнае багацце, здолелі захаваць яго, данесці да цяперашняга пакалення. Адчуваючы непарыўную сувязь часоў, шлю словы шчырай удзячнасці ветэранам архіўнай галіны Беларусі. Дзякуючы вашаму падзвіжніцтва, карпатлівай працы, напрамкі дзейнасці архіваў дасягнулі высокага ўзроўню.
Сёння ў архіўную галіну актыўна ўкараняюцца новыя метады работы. Рэалізуецца палітыка на цыфрызацыю архіўных рэсурсаў.
Дзякуючы пісьменнаму прымяненню актаў заканадаўства, дзяржаўныя архівы забяспечваюць шырокі доступ да сваіх фондаў. У той жа час удасканаленне прававых асноў дзейнасці архіваў працягваецца. Наша мэта – падняць на новы якасны ўзровень забеспячэнне патрэб сучасных карыстальнікаў.
Цяпер у справаводства органаў і арганізацый усіх форм уласнасці трывала ўвайшлі электронныя дакументы. Гэта форма дакументацыі становіцца звычайнай і ў рамках камунікацыі грамадзян.
Архівы вызначылі сваё месца ў працэсе цыфравізацыі і бачаць канкрэтную перспектыву дзейнасці ў гэтай галіне. Парадак дня архіўных устаноў вызначае працэс аблічбоўкі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду і навукова-даведачнага апарата.
Усе нашы дзеянні служаць, не пабаюся гэтага слова, святой справе – гарантаваць бяспеку і захаванасць нацыянальнай дакументальнай спадчыны.
Да нашага прафесійнага свята мы падышлі з вялізнай адказнасцю за даручаную справу.
Жадаю Вам, дарагія сябры, моцнага здароўя, пазітыву, новых творчых знаходак. Разам мы справімся з новымі выклікамі і праблемамі.
Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь |
Алег Воінаў |
06.10.2023