Аб асвятленні работы Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці сродкамі масавай інфармацыі

Напярэдадні прафесійнага свята – Дня архівіста – работа Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці была асветлена сродкамі масавай інфармацыі.

Па радыё «Горад FM» тэлерадыёкампаніі «Брэст» 3 кастрычніка выйшла ў эфір праграма «У цэнтры ўвагі», дзе дырэктар архіва Ганна Карапузава дала інтэрв’ю аб асноўных напрамках дзейнасці і дасягненнях архіва.

Акрамя таго, 3 кастрычніка адбыліся здымкі навінавых сюжэтаў тэлекампаніяй «СТБ» і тэлеканалам «Беларусь 4» ТРК «Брэст» аб рабоце, якая праводзіцца архівам па забеспячэнні захаванасці архіўных дакументаў і іх аблічбоўванню.

5 кастрычніка Карапузава Г.Г. прыняла ўдзел у тэлеперадачы «Ранішні эспрэса» ТРК «Брэст», дзе адказала на шэраг пытанняў аб рабоце архіва на сучасным этапе (гл. с 17,35 хвіліны).