5 кастрычніка 2023 г. прадстаўнікі беларускіх і расійскіх архівістаў наведалі Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь» і прынялі ўдзел у круглым стале на тэму: «Аб новых формах выкарыстання архіўных дакументаў у мэтах патрыятычнага выхавання моладзі Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі»

5 кастрычніка 2023 г. працягнуўся візіт дэлегацыі Федэральнага архіўнага агенцтва, а таксама кіраўнікоў архіўных устаноў Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

У першай палове дня дэлегацыя наведала Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь».

Кіраўнікі архіўных службаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі А.Л.Воінаў і А.Н.Артызаў, а таксама члены дэлегацый дзвюх краін усклалі кветкі да мемарыяльнай экспазіцыі «Плошча памяці».

У другой палове дня ў Мінскім дзяржаўным каледжы лічбавых тэхналогій удзельнікі прафесійнай сустрэчы прынялі ўдзел у круглым стале «Аб новых формах выкарыстання архіўных дакументаў у мэтах патрыятычнага выхавання моладзі Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі».

Перад непасрэдна пасяджэннем круглага стала для гасцей была арганізавана экскурсія па каледжы, якую правёў яго дырэктар Г.У.Казёл.

Пасяджэнне круглага стала адкрыў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінаў. З дакладамі выступілі дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К.Дзямянюк, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў А.М.Ганчар, намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макарэнка, старшыня праўлення грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру» М.В.Місько, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №27 г.Мінска» М.Б.Міхайлічэнка.

Кіраўнік Федэральнага архіўнага агенцтва А.Н.Артызаў распавёў аб расійскім досведзе выкарыстання дакументаў у рамках патрыятычнага выхавання моладзі.

З заключным словам на круглым стале выступіў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінаў.