Аб урачыстым сходзе ў гонар Дня архівіста і адкрыцці выставы ў Рэчыцкім дзяржархіве
5 кастрычніка 2023 года ў чытальнай зале ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы» адбыўся ўрачысты сход яго працоўнага калектыву. Дырэктар Н.М.Пішчык падвяла папярэднія вынікі працы Рэчыцкага дзяржархіва сёлета і павіншавала калектыў з прафесійным святам. Архівісты, якія найбольш вызначыліся, былі ўзнагароджаны дыпломамі.
Старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Ю.А.Барашка на прафсаюзны алімп установы занесены пяць самых актыўных работнікаў-членаў прафсаюза з уручэннем грамат.
Таксама для работнікаў установы была праведзена вясёлая бяспройгрышная латарэя, падчас якой усе супрацоўнікі атрымалі прыемныя падарункі.