Аб удзеле супрацоўніка Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у форуме Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: агульная гісторыя, агульны лёс»

3—4 кастрычніка 2023 г. у Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Беларусі прайшоў Міжнародны форум Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: агульная гісторыя, агульны лёс». Ён аб’яднаў вучоных, выкладчыкаў, архівістаў, супрацоўнікаў праваахоўных органаў з Беларусі і Расіі. У склад Аргкамітэта мерапрыемства ўвайшоў дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НАРБ) А.К.Дземянюк.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў форуму звярнуліся Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі У.Р.Гусакоў, намеснік міністра асветы Расійскай Федэрацыі А.У.Зыранава, намеснік Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы А.Л.Богдан, намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь А.У.Кадлубай, дырэктар Інстытута расійскай гісторыі Расійскай акадэміі навук, д.г.н. Ю.А.Пятроў, дырэктар фонда «Гістарычная памяць» А.Р.Дзюкаў.

3 кастрычніка праца форуму пачалася з пленарнага пасяджэння, а затым была працягнута выступленнямі ў трох секцыях: «Ключавыя накірункі расійска-беларускага супрацоўніцтва ў галіне захавання гістарычнай памяці і супрацьдзеяння фальсіфікацыі гісторыі», «Фарміраванне духоўна-маральных каштоўнасцяў у працэсе выхавання новага пакалення: актуальныя пытанні гістарычнай адукацыі» і «Нацысцкі генацыд на тэрыторыі Беларусі і Расіі: гісторыка-прававыя ацэнкі і падыходы».

У працы трэцяй секцыі прыняў удзел загадчык аддзела публікайцый НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінок. Ён прадставіў даклад «Карныя аперацыі нацыстаў на Беларусі: тэарэтыка-метадалагічны аспект». Выступленне выклікала цікавасць і дыскусію ўдзельнікаў.

У рамках працы форуму для яго ўдзельнікаў была прадстаўлена банерная выстава «Без тэрміну даўнасці. Беларусь», а таксама стэнд з выданнямі НАРБ.

 

1. Прэзідыум форуму
2. Прывітальнае слова Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі У.Р.Гусакова
3. Выступленне С.В.Кулінка
4. Удзельнікі секцыі «Нацысцкі генацыд на тэрыторыі Беларусі і Расіі: гісторыка-прававыя ацэнкі і падыходы»