БДАМЛМ працягвае супрацоўніцтва з Прэзідэнцкай бібліятэкай Рэспублікі Беларусь.
03 кастрычніка 2023 г. супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі Прэзідэнцкую бібліятэку Рэспублікі Беларусь.
У рамках візіту экспертна–метадычная камісія Дзяржаўнай архіўнай установы разгледзела пытанне аб прыняцці музейных прадметаў у фонд №283, «Станюта Стэфанія Міхайлаўна (1905-2000), актрыса, народная артыстка СССР» на пастаяннае дзяржаўнае захоўванне.
Да Міжнароднага дня архівіста Лычагіна Таццяна Анатольеўна, загадчыца аддзела абслугоўвання карыстальнікаў у Рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Выканаўчым камітэце СНД, падарыла БДАМЛМ кнігу вядомага генеалога Алены Кароўчанкі «В архивном поиске», у якой прысутнічае інфармацыя аб некаторых фондах і фондаўтваральніках архіва-музея літаратуры і мастацтва.
У рамках Года міру і стварэння для супрацоўнікаў БДАМЛМ работнікамі Прэзідэнцкай бібліятэкі была праведзена экскурсія па мастацкай выставе «Творчая лабараторыя Ліліі Нішчык». Работы мастачкі цікавыя па форме і змесце, напоўнены глыбокім сэнсам, які нацэльвае на разважанні і выклікае цікаўнасць да пытанняў чалавечага быцця.