Аб правядзенні першага занятку з навучэнцамі 9-11 класаў ДУА «Скрыгалаўская сярэдняя школа Мазырскага раёна»

У рамках пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Установай «Занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры» і Дзяржаўнай установай адукацыі «Скрыгалаўская сярэдняя школа Мазырскага раёна» і ў рамках акцыі «Архівы – Школе», пілотнага праекта «Юны архівіст», а таксама напярэдадні Дня архіў , 2 кастрычніка 2023 года адбыўся першы азнаямленчы занятак з навучэнцамі 9, 11 класаў на тэму «Архіў і яго дзейнасць. Спецыфіка працы архівіста».

У ходзе мерапрыемства, навучэнцы пазнаёміліся з такой прафесіяй як «архівіст», з гісторыяй стварэння і асноўнымі кірункамі дзейнасці архіва, са складам фондаў, якія захоўваюцца, са спецыфікай працы з архіўнымі дакументамі.

Гэтае мерапрыемства выклікала вялікую цікавасць у вучняў, а таксама паспрыяла фарміраванню ўсведамлення імі важнасці захавання гістарычнай памяці.