Аб правядзенні першага азнаямленчага занятку з навучэнцамі 10 класа ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Магілёва»

У Год міру і стварэння, у рамках акцыі «Архівы – Школе», пілотнага праекта «Юны архівіст» і «Дня архівіста» 29 верасня 2023 г. на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці» прайшлі першыя азнаямленчыя заняткі з вучнямі ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.Магілёва».

У рамках гэтых мерапрыемстваў навучэнцы былі азнаёмлены з дзейнасцю архіва, з дакументальнымі выставамі па фондах архіва.

Напярэдадні «Дня архівіста» для навучэнцаў былi праведзена аглядная экскурсія, дзе вучні былі азнаёмлены з гісторыяй стварэння і асноўнымі напрамкамі дзейнасці архіва, са складам і рэжымам іх захоўвання.