Правядзенне семінара ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»

27 верасня 2023 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» архівістамі аддзела камплектавання Нацыянальнага архіўнага фонду і справаводства праведзены семінар на тэму «Архіўнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе (са змяненнямі і дапаўненнямі)» з запрашэннем прадстаўнікоў арганізацый, якія з’яўляюцца крыніцамі камплектавання дзяржархіва.

На семінары прысутнічалі спецыялісты службы дакументацыйнага забеспячэння ўпраўлення (ДОУ), старшыні ЭК і асобы, адказныя за архіў, камітэта па архітэктуры і будаўніцтву Магілёўскага аблвыканкама, аддзела спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама, упраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама, Магілёўскага райвыканкама, УА «Магілёўскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву», ГСУСУ «Магілёўскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па коннаму спорту і сучаснаму пяцібор’ю», дзяржаўнай спецыялізаванай навучальна-спартыўнай установы «Магілёўскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы і гульнявым відам спорту», дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №1 г. Магілёва», ААТ «Магілёўская фабрыка марожанага», ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай».

Для ўдзельнікаў семінара асветлены пытанні, якія датычацца змяненняў у нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь, якія рэгламентуюць архіўную справу і справаводства: арганізацыйна-прававое забеспячэнне архіва арганізацыі, парадак распрацоўкі, узгаднення і зацвярджэння наменклатуры спраў арганізацыі, парадак правядзення экспертызы каштоўнасці дакументаў, падрыхтоўка і перадача спраў у архіў арганізацыі, парадак знішчэння дакументаў і спраў, якія не падлягаюць захоўванню, патрабаванні да памяшканняў архіва арганізацый і шэраг іншых актуальных пытанняў.

У рубрыцы «Пытанне-адказ» абмяркоўваліся пытанні, якія датычацца работы экспертных камісій прысутных арганізацый, арганізацыі электроннага дакументаабароту і ўкараненне АІС «Ведамасны архіў», распрацоўкі лакальных прававых актаў, якія рэгламентуюць справаводства і работу архіва, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, своечасовага правядзення НТА дакументаў і забяспячэнне іх захаванасці.

Для замацавання інфармацыі з удзельнікамі семінара праведзены тэсты па тэме семінара.

Загадчык аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў дзяржархіва правяла экскурсію па архівасховішчах і расказала ўдзельнікам семінара аб арганізацыі і ўмовах забеспячэння захаванасці дакументаў.

Таксама прадстаўнікі арганізацый азнаёмлены з працэсам аблічбоўкі дакументаў.