Правядзенне практычнага занятку на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» ў рамках семінара па павышэнні прафесійнага ўзроўню дырэктараў тэрытарыяльных архіваў і супрацоўнікаў абласных архіваў

28 верасня 2023 года ў рамках семінара па павышэнні прафесійнага ўзроўню дырэктараў тэрытарыяльных архіваў і супрацоўнікаў абласных архіваў Гродзенскай вобласці на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» быў праведзены практычны занятак «Аб практыцы работы абласнога архіва па захоўванні дакументаў і па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб».

Работнікі архіва правялі для дырэктараў і супрацоўнікаў тэрытарыяльных архіваў аглядную экскурсію па архівасховішчу і чытальнай зале, паказалі, як праходзяць працэсы рэстаўрацыі і аблічбоўкі дакументаў, падзяліліся вопытам арганізацыі працэсу працы з заявамі грамадзян у рамках ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і выканання запытаў юрыдычных асоб.