Аб арганізацыі спецыяльных рамесных вучылішчаў для дзяцей франтавікоў і партызан
Акупацыя тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны нанесла значную шкоду навучальным установам, якія ўваходзілі ў структуру Галоўнага ўпраўлення працоўных рэзерваў пры СНК СССР. Была знішчана іх матэрыяльная база, востра стаяла праблема кадраў.
У той жа час аднаўленне народнай гаспадаркі г.Магілёва і вобласці патрабавала значнай колькасці працоўных масавых прафесій для ўсіх галін прамысловасці і транспарта.
Менавіта таму, 25 верасня 1944 года, была прынятая сумесная пастанова выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных і бюро абкама КП(б) Беларусі «Аб падрыхтоўцы арганізацыі спецыяльных рамесных вучылішчаў для дзяцей франтавікоў і партызан» было прынята рашэнне аб стварэнні спецыяльных рамесных вучылішч ў г.Магілёве і ў г.Бабруйску на 400 навучэнцаў у кожным.
Асобы, якія скончылі рамесныя вучылішчы, лічыліся мабілізаванымі, абавязаны былі прапрацаваць 4 гады запар на дзяржаўных прадпрыемствах па ўказанні Галоўнага ўпраўлення працоўных рэзерваў пры СНК СССР (з забеспячэннем ім зарплаты па месцы працы на агульных падставах) і карысталіся адтэрміноўкамі па прызыве ў Чырвоную армію і Ваенна-марскі флот на час да заканчэння тэрміна, абавязковага для працы на дзяржаўных прадпрыемствах.
![]() |
ДАМaг. Ф.11. Воп.3. Спр.1. Арк.147 |
![]() |
ДАМaг. Ф.11. Воп.3. Спр.1. Арк.147об. |