Казачны свет бібліятэк!
Кожны год 15 верасня ўсе бібліятэкары Беларусі – а з імі і многія чытачы – адзначаюць прафесійнае свята – Дзень бібліятэк.
У гэтым годзе святочная сустрэча сяброў кнігі “Сардэчна запрашаем у казачны свет” адбылася 22 верасня 2023 года ў Дзіцячай бібліятэцы № 6 ім. Н.А.Астроўскага.
Адкрывалі дзверцы ў «свет віншаванняў» з цёплымі словамі Дарошка Вольга Аляксандраўна, намеснік начальніка аддзела культуры Бабруйскага гарвыканкама; Грынявецкая Святлана Вітальеўна, кіраўнік спраў адміністрацыі Ленінскага раёна г. Бабруйска; Чабатарова Алена Рыгораўна, старшыня Бабруйскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму; Заяц Алена Дзмітрыеўна, дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Бабруйску».
Установа “Занальны дзяржаўны архіў у г. Бабруйску» прэзентавала кнігу «АРХІВЫ, нічога, акрамя ПРАЎДЫ».