Ўшанаванне архівістаў, занесеных у Кнігу гонару Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці
Напярэдадні прафесійнага свята Дня архівіста 28 верасня 2023 г. падчас урачыстага мерапрыемства «Дыялог пакаленняў: захаваем і прымножым» адбылося ўшанаванне архівістаў, занесеных у Кнігу гонару Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці.
На падставе рашэння агульнага сходу ў Кнігу гонару занесены наступныя імёны ветэранаў-архівістаў: Глінка Тамара Іванаўна, Каданава Галіна Мікалаеўна, Крыштопенка Ірына Рубінаўна, Космач Наталля Фёдараўна, Пашкевіч Іна Аляксандраўна, Трусава Алена Рыгораўна.
Ветэраны-архівісты падзяліліся ўспамінамі аб сваёй рабоце ў архіве, жыцці калектыву. Прадстаўнікі маладога пакалення прынялі пажаданні старэйшых калег.
З Днём архівіста прысутных павіншавалі артысты Віцебскай абласной філармоніі.
![]() |
1. Урачыстае мерапрыемства «Дыялог пакаленняў: захаваем і прымножым» |
![]() |
2. Успамінамі аб рабоце ў архіве дзеліцца Ганаровы архівіст Беларусі І.Р. Крыштопенка |
![]() |
3. Ушанаванне архівістаў, занесеных у Кнігу гонару Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці |