Аб правядзенні адкрытага ўрока ўстановай «Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне» у рамках акцыі «Архівы-школе»

26 верасня 2023 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» правялі тэматычныя ўрокі на тэмы «Архіў і прафесія – архівіст», «Сімвалы майго горада» з навучэнцамі 9 класа ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа №7 г.Жлобіна» – удзельнікамі факультатыва «Юны архівіст».

Супрацоўнік архіва Елісеева И.Н. расказала навучэнцам аб асноўных напрамках дзейнасці архіва, аб спецыфіцы работы ў архіве, аб навучальных установах рэспублікі, якія гатуюць спецыялістаў у дадзенай сферы.

Таксама навучэнцы глыбей пазнаёміліся з геральдыкай Жлобіна, расказалі, што азначаюць усе адлюстраванні на гербе і сцягу роднага горада, яшчэ раз успомнілі гісторыю Дзяржаўнага сцяга і герба Рэспублікі Беларусь, паглядзелі прэзентацыю «Сімвалы гордасці, гонару і славы», а таксама адказалі на пытанні віктарыны.