Адкрыццё выстаўкі, падрыхтаванай Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь: «ВЫЗВАЛЕННЕ БЕЛАРУСІ. ПАЧАТАК. ВЕРАСЕНЬ 1943–КРАСАВІК 1944 гг.»
27 верасня 2023 года ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь адкрылася дакументальная выстаўка «Вызваленне Беларусі. Пачатак. Верасень 1943 – красавік 1944 гг.», падрыхтаваная Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь.
Разгром гітлераўскіх войскаў на Курскай дузе і паспяховае наступленне Чырвонай Арміі ўлетку–восенню 1943 г. стварылі ўмовы для выгнання акупантаў з Беларусі.
Чырвоная Армія перайшла ў стратэгічны наступ на фронце ў 2 000 км – ад Невеля да Чорнага мора. Савецкія войскі выйшлі да паўночна-ўсходніх межаў Беларусі. Вызваленне рэспублікі пачалося з бітвы за Дняпро (жнівень-снежань 1943 г.). Больш за суткі доўжыўся жорсткі бой, але першы раённы цэнтр Беларусі – гарадскі пасёлак Камарын – быў у выніку вызвалены.
Складовай часткай бітвы за Дняпро стала Гомельска-Рэчыцкая аперацыя (10-30 лістапада 1943 г.), праведзеная войскамі 1-га Беларускага фронту пад камандаваннем генерала К.К. Ракасоўскага. У ноч на 18 лістапада быў вызвалены г. Рэчыца, які стаў першым горадам Беларусі, за ўзяцце якога ў гонар войскаў, якія праславіліся, згодна з загадам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага быў дадзены пераможны салют. 26 лістапада нашыя войскі вызвалілі абласны цэнтр Гомель, куды адразу ж пераехала кіраўніцтва рэспублікі.
Чырвоная армія таксама правяла Гарадоцкую (13-31 снежня 1943 г.) і Калінкавіцка-Мазырскую аперацыі (8 студзеня–8 лютага 1944 г.). У гэты час у раёне Азарыч былі вызваленыя зняволеныя 3 канцлагероў, дзе пакутавалі і паміралі больш за 33 000 савецкіх грамадзян. У ходзе Рагачоўска-Жлобінскай аперацыі (21-26 лютага 1944 г.) нанесена сур’ёзнае паражэнне 8-ай арміі праціўніка.
Такім чынам, восенню 1943 г.–вясной 1944 г. была вызвалена ўсходняя частка Беларусі і створаны спрыяльныя ўмовы для далейшага доўгачаканага вызвалення Беларусі.
На выстаўцы прадстаўлены ўнікальныя дакументы з фондаў архіва – гэта загады Цэнтральнага штаба партызанскага руху (ЦШПР) і Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР), дыяграмы, данясенні, справаздачы партызанскіх брыгад і атрадаў аб праведзеных баявых аперацыях, загады камандавання, а таксама калекцыі. – своеасаблівых помнікаў партызанскай творчасці і летапісу ўсенароднай барацьбы ў тыле ворага.
![]() |
NARB_LA_4p_3_1246_81 |
![]() |
NARB_LA_4p_3_1246_127 |
![]() |
NARB_LA_4p_3_1246_128 |
![]() |
NARB_LA_4p_3_1246_129 |
![]() |
NARB_LA_4p_3_1246_130 |
![]() |
NARB_LA_1330_1_1_209 |
![]() |
NARB_LA_1450_1_1007_025 |
![]() |
NARB_LA_1450_1_1007_026 |
![]() |
NARB_LA_1450_1_1007_027 |
![]() |
NARB_LA_1450_3_119_018 |