Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці ў рамках акцыі «Архівы – Школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» наведаў ДУА «Сярэдняя школа № 108 г. Мінска»

27 верасня 2023 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці напярэдадні Дня настаўніка правялі для навучэнцаў 5-7-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 108 г. Мінска» урок «Сілуэт настаўніка на фоне гісторыі».

Навучэнцам былі прадэманстраваны дакументальныя матэрыялы з фондаў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці: атэстаты і пасведчанні аб адукацыі, старонкі са школьных сшыткаў і інш. Школьнікі даведаліся пра гісторыю свята Дзень настаўніка, становішча педагога ў грамадстве і якія прадметы вывучаліся ў школах у розны час.