Удзел дырэктара Дэпартмента па архівах і справаводству А.Л.Воінава ў Савеце па архіўнай справе пры Федэральным архіўным агенцтве Расійскай Федэрацыі

25 – 28 верасня 2023 г. у г. Санкт-Пецярбург (Расійская Федэрацыя) праходзіць Савет па архіўнай справе пры Федэральным архіўным агенцтве (далей – Савет).

У рабоце Савета прымае ўдзел дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў.

26 верасня 2023 г. адкрыў паседжанне Савета Кіраўнік Федэральнага архіўнага агенцтва А.М.Артызоў, які выступіў з дакладам «Актуальныя пытанні дзейнасці айчынных архіваў».

Дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л. Воінавым на пленарным пасяджэнні Савета быў прадстаўлены даклад «Аб стане і перспектывах архіўнай справы ў Рэспубліцы Беларусь».

У сваім дакладзе А.Л.Воінаў зазначыў, што апошнія гады для архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь адрозніваюцца крайняй насычанасцю ў плане вырашэння як традыцыйных для архіваў пытанняў, так і новых задач. Асаблівасцю парадку дня становіцца той факт, што функцыі дзяржаўных архіўных устаноў Беларусі ўсё больш набываюць разнапланавы характар, усё больш уваходзяць у сферы кампетэнцыі іншых галін.

На сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь выпрацаваны стратэгічныя напрамкі развіцця архіўнай галіны, сярод якіх ключавымі з’яўляюцца:

– вызначэнне першачарговых мер па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы дзяржаўных архіўных устаноў і неабходных аб’ёмаў і крыніц іх фінансавання ў 2023 годзе і наступныя гады;
– вызначэнне прынцыпаў і прыярытэтнасці аблічбоўвання дакументаў дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі з улікам значнасці такіх дакументаў для гісторыі развіцця беларускай дзяржавы і грамадства;
– прыняцце мер па максімальным забеспячэнні адкрытага доступу да аблічбаваных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь;
– узмацненне інфармацыйна-асветніцкай дзейнасці дзяржаўных архіўных устаноў.

Кіраўніком архіўнай службы Беларусі было асабліва падкрэслена, што ў нашы дні робяцца дастаткова рашучыя крокі ў бок глабалізацыі архіваў, іх убудавання ў сістэму дзяржаўнага кіравання, у тым ліку ў сферу аказання паслуг.

Асобна ў сваім выступленні А.Л.Воінаў спыніўся на пытаннях беларуска-расійскага архіўнага супрацоўніцтва.

Сярод найбольш маштабных праектаў адзначаюцца серыя зборнікаў дакументаў пад назвай «Пасляваеннае аднаўленне Беларусі», а таксама фундаментальнае выданне «Без тэрміна даўнасці».

У рамках супрацоўніцтва з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі было адзначана аб плённых сувязях беларускіх архівістаў з архіўнай службай Рэспублікі Татарстан.

Савет працягне сваю працу да 29 верасня 2023 г.