15 верасня 2023 г. напярэдадні Дня народнага адзінства дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Сушчэвіч А.М. у рамках акцыі «Архівы-школе» правёў урок гістарычнай памяці перад прэм’ерным паказам кінафільма «На іншым беразе» ў кінатэатры «Мір»

15 верасня 2023 г. напярэдадні Дня народнага адзінства дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Сушчэвіч А.М. у рамках акцыі «Архівы-школе» правёў урок гістарычнай памяці перад прэм’ерным паказам кінафільма «На іншым беразе» ў кінатэатры «Мір».

Першымі наведвальнікамі фільма кінастудыі «Беларусьфільм» «На другім беразе», прымеркаванага да дзяржаўнага свята Дня народнага адзінства, сталі навучэнцы старэйшых класаў ДУА «Сярэдняя школа №73 г. Гомеля», ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Гомеля» і ДУА «Сярэдняя школа №15 г. Гомеля». Для прагляду кінафільма ў дзень прэм’еры ў глядзельнай зале кінатэатра «Мір» сабраліся 196 школьнікаў.

Перад праглядам гістарычнага фільма дырэктар абласнога архіва Сушчэвіч А.М. распавёў школьнікам аб падзеях, якія адбываліся з 1918 па 1939 гады ў Заходняй Беларусі, аб часах партызанскай вайны і спробах беларусаў абараніць сваю культуру, аб уз’яднанні з Заходняй Беларуссю, тым самым пашырыўшы ўяўленне рабят аб тым часе.

Аповяд суправаджаўся дэманстрацыяй прэзентацыі «Вытокі свята Дня народнага адзінства».

Акрамя таго, у сваім дакладзе Сушчэвіч А.М. узняў надзвычай актуальныя на сёння тэмы: што значыць быць патрыётам сваёй краіны, што такое патрыятызм і як яго разумее цяперашняе пакаленне, як важна любіць, берагчы і абараняць сваю Радзіму.

У завяршэнні мерапрыемства школьнікі паглядзелі фільм.