Аб удзеле работнікаў установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня народнага адзінства
17 верасня 2021 г. у Беларусі ўпершыню адзначаўся Дзень народнага адзінства. За такі кароткі прамежак часу гэтае свята стала сапраўды народным: якое нагадвае пра мінулае і звернутае ў будучыню.
Напярэдадні знамянальнай даты і ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў» работнікамі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД) быў падрыхтаваны дакументальны фільм «Уз’яднанне». Відэашэраг змяшчае фрагменты 4 кінадакументаў, якія захоўваюцца ў БДАКФФД, і расказвае гледачу аб падзеях восені 1939 года.
15 верасня 2023 г. фільм «Уз’яднанне» быў прадстаўлены публіцы адразу ў двух кінатэатрах. У кінатэатры «Эра» (г. Дзяржынск) для школьнікаў 8-10 класаў устаноў адукацыі горада выступіла галоўны захавальнік фондаў Кот А.К. У кінатэатры «Піянер» (г. Мінск) для вучняў 8-10 класаў школ і гімназій Ленінскага раёна г. Мінска выступіла загадчык аддзела дзяржаўнага ўліку і навукова-даведачнага апарата Раманава М.Дз. Выступоўцы падкрэслілі: Дзень народнага адзінства найперш сімвалізуе нацыянальную, дзяржаўную і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі, падкрэслівае важкі гістарычны фундамент сучаснай дзяржаўнасці.
1. У час выступлення галоўнага захавальніка фондаў БДАКФФД Кот А.К. у кінатэатры «Эра» г. Дзяржынска |
2. У час выступлення галоўнага захавальніка фондаў БДАКФФД Кот А.К. у кінатэатры «Эра» г. Дзяржынска |
3. Гледачы падчас прэзентацыі фільма «Уз’яднанне» ў кінатэатры «Эра» г. Дзяржынска |
4. Вучні ДУА «Сярэдняя школа № 129 г. Мінска» перад прэзентацыяй фільма «Уз’яднанне» ў кінатэатры «Піянер» г. Мінска |