Віншаванне калектыву дзяржаўнай установы «Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі» з 25-годдзем з дня ўтварэння Цэнтра

Паважаныя калегі!

Ад імя Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і сябе асабіста віншую калектыў дзяржаўнай установы «Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі» з 25-годдзем са дня стварэння.

Чвэрць стагоддзя цэнтр з’яўляецца вядучай установай, якая займаецца пытаннямі забеспячэння доўгатэрміновай захаванасці і даступнасці электроннай дакументацыі.

Дзякуючы намаганням калектыву ў нашай рэспубліцы распрацавана даступная нарматыўная прававая база ў сферы работы з электроннымі дакументамі, для забеспячэння пастаяннага захоўвання электронных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь укаранёна ў эксплуатацыю Інфармацыйная сістэма архіва электронных дакументаў.

Ваш высокі прафесіяналізм і адказнасць, несумненна, будуць садзейнічаць далейшаму ўстойліваму і дынамічнаму развіццю нашай архіўнай галіны.

Дзякуй вам за вашу працу і адданасць нашай агульнай справе.

Жадаю калектыву Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі поспехаў у працы, аптымізму, дабрабыту і стабільнасці, дасягненні новых прафесійных вышынь.

 

Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве
Міністэрствы юстыцыі Рэспублікі Беларусь
А.Л.Воінаў


18.09.2023