Аб мерапрыемствах у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі, прымеркаваных да святкавання Дня народнага адзінства
Напярэдадні Дня народнага адзінства, які адзначаецца ў Рэспубліцы Беларусь 17 верасня, у НГА Беларусі 15 верасня 2023 г. адбыўся ўрачысты сход калектыву.
У прывітальным слове дырэктар архіва Міхаіл Глушакоў падкрэсліў вялікае значэнне падзей 17 верасня 1939 года для мінуўшчыны, сучаснасці і будучыні Беларусі. Затым намеснік дырэктара Ірына Каўганава выступіла з паведамленнем, у якім распавяла пра складанае становішча Заходняй Беларусі падчас яе знаходжання ў 1921–1939 гадах пад уладай Польшчы, гістарычны кантэкст Вызваленчага паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь у верасні 1939 года, асноўныя вяхі працэсу ўз’яднання Заходняй Беларусі з Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай.
Пасля гэтага І.Каўганава прыняла ўдзел ва ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню народнага адзінства, у дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 27 г. Мінска». Падчас свайго выступлення намеснік дырэктара архіва распавяла навучэнцам пра наяўныя ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі матэрыялы, што раскрываюць абставіны знаходжання Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы, і перадала школе копіі дакументаў з царкоўных метрычных кніг, якія адлюстроўваюць ажыццяўленне польскімі ўладамі палітыкі паланізацыі беларускага народу.
Супрацоўнікі НГА Беларусі, а таксама педагагічны калектыў і навучэнцы сярэдняй школы № 27 з вялікай цікавасцю праслухалі паведамленні, прысвечаныя Дню народнага адзінства.
![]() |
Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў і намеснік дырэктара Ірына Каўганава выступаюць на ўрачыстым сходзе, прымеркаваным да Дня народнага адзінства |
![]() |
Калектыў НГА Беларусі на ўрачыстым сходзе, прымеркаваным да Дня народнага адзінства |
![]() |
Намеснік дырэктара Ірына Каўганава перадае кіраўніцтву Сярэдняй школы №27 копіі архіўных дакументаў і кнігу «Архивы. Ничего, кроме Правды» |
![]() |
Намеснік дырэктара Ірына Каўганава разам з навучэнцамі Сярэдняй школы №27 |