14 верасня 2023 г. супрацоўнікі дзяржархіва ў г. Баранавічы прынялі удзел ва ўрачыстым адкрыцці экспазіцыі Музея народнага адзінства.

14 верасня 2023 г. супрацоўнікі дзяржархіва ў г. Баранавічы наведалі ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Баранавічы ім. С.І.Грыцаўца», дзе яны прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці экспазіцыі Музея народнага адзінства, прысвечанай двойчы Герою Савецкага Саюза Сяргею Іванавічу Грыцаўцу. Заг. аддзелам забеспячэння захаванасці, уліку, навукова-даведачнага апарата, выкарыстання і публікацыі дакументаў С.І.Лаўрэнцьева перадала архіўныя копіі дакументаў, якія змяшчаюць звесткі аб двойчы Героі Савецкага Саюза С.І.Грыцаўца.

Таксама напярэдадні Дня народнага адзінства С.І.Лаўрэнцьева правяла тэматычны ўрок для вучняў 9 класа, дзе былі прадстаўлены дакументы з успамінамі І.Я.Калеснікава, Г.І.Мазоль, І.І.Райскага, якія з’яўляліся актыўнымі членамі Таварыства Беларускай Школы і Камуністычнай Партыі Заходняй Беларусі і прымалі непасрэдны ўдзел у падзеях 17 верасня 1939 г.