Цырымонія перадачы дакументаў партызанскай брыгады імя У. І. Леніна на пастаяннае захоўванне ў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь

15 верасня 2023 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – Нацыянальны архіў) адбылася перадача на пастаяннае захоўванне дакументаў партызанскай брыгады імя У.І. Леніна, знойдзеных пошукавым атрадам імя Героя Савецкага Саюза В.З. Каржа 29 чэрвеня 2023 г. у лясным масіве каля в. Гоцк Салігорскага раёна.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў. Ён адзначыў, што ў складзе Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь сфарміраваны ўнікальны па сваім складзе і інфарматыўнасці комплекс партызанскіх дакументаў. Нажаль, ва ўмовах вайны і дзеянняў у тыле суперніка шматлікія дакументы, у сілу аб’ектыўных прычын, былі згубленыя і знішчаныя. Тым больш каштоўныя выяўленыя пошукавым атрадам дакументы па гісторыі партызанскай брыгады ім. Леніна, якія, безумоўна, папоўняць «белыя плямы» ў гісторыі партызанскай барацьбы.

Намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, к.ю.н. А.А.Чарнышоў адзначыў важнасць захавання і навуковай верыфікацыі архіўных дакументаў, як неабвержных доказаў гераізму і подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Акадэмік-сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, д.г.н., прафесар, акадэмік А.А.Каваленя расказаў пра тую вялікую работу, якую праводзяць архівісты Беларусі па ўвядзенні ў навуковы абарот дакументальнай спадчыны па гісторыі Беларусі.

Дырэктар Салігорскага краязнаўчага музея В.Г. Іваноў расказаў аб тым, як былі знойдзены дакументы і аб тым, якая вядзецца работа па прыцягненню моладзі да пошукавага руху.

Дырэктар Цэнтральнай лабараторыі забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь У.Л. Клюйко спыніўся на працы па захаванні і рэстаўрацыі знойдзеных дакументаў, адзначыўшы, што самае галоўнае на дадзеным этапе было іх зберажэнне ад знішчэння.

Ва ўрачыстай абстаноўцы адбылася перадача дакументаў на захоўванне ў Нацыянальны архіў – дырэктар Салігорскага краязнаўчага музея і прадстаўнік пошукавага атрада ім. В.З.Коржа перадалі дакументы Дырэктару Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, а ён – дырэктару Нацыянальнага архіва.

Асаблівы каларыт і ўрачыстасць мерапрыемству надалі вядучыя і работнікі архіва, пераапранутыя ў партызанскую форму, а таксама хроніка падзей партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, падрыхтаваная Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

У рамках работы па патрыятычным выхаванні моладзі і акцыі «Архівы – школе» у цырымоніі перадачы знойдзеных дакументаў прынялі ўдзел навучэнцы Мінскага гарадскога кадэцкага вучылішча і вучні гімназіі № 21 г. Мінска, для якіх у гэты ж дзень была арганізавана экскурсія ў архівасховішча, дзе захоўваюцца дакументы перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

Навучэнцы таксама азнаёміліся з экспазіцыйнай выставай дакументаў у вітрынах, прысвечанай памяці Героя Савецкага Саюза, генерал-маёра Васіля Захаравіча Каржа.

Да цырымоніі перадачы дакументаў партызанскай брыгады ім. У.І.Леніна прадстаўнікі Салігорскага краязнаўчага музея прывезлі на выставу музейныя прадметы са сваіх фондаў, сярод якіх друкарская машынка, асабістыя рэчы В.З.Коржа, сямізарадны наган, ракетніца.

З экспазіцыяй музейных прадметаў азнаёміліся ўсе ўдзельнікі мерапрыемства.

 

1. Цырымонія перадачы дакументаў партызанскай брыгады імя У.І . Леніна на пастаяннае захоўванне ў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь
2. Цырымонія перадачы дакументаў партызанскай брыгады імя У.І . Леніна на пастаяннае захоўванне ў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь
3. Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л. Воінаў.
4. Цырымонія перадачы дакументаў партызанскай брыгады імя У.І . Леніна на пастаяннае захоўванне ў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь
5. Выступ дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л. Воінава.
6. Цырымонія перадачы дакументаў партызанскай брыгады імя У.І . Леніна на пастаяннае захоўванне ў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь
7. Цырымонія перадачы дакументаў партызанскай брыгады імя У.І . Леніна на пастаяннае захоўванне ў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь
8. Выступ намесніка Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.А.Чарнышова
9. Выступ акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.А.Кавалені
10. Выступ дырэктара Салігорскага краязнаўчага музея В.Г.Іванова
11. Выступ дырэктара Цэнтральнай лабараторыі забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь У.Л. Клюйко
12. Экспазіцыя музейных прадметаў для мерапрыемства
13. Экспазіцыя музейных прадметаў для мерапрыемства
14. Экспазіцыя музейных прадметаў для мерапрыемства
15. Экспазіцыя музейных прадметаў для мерапрыемства
16. Навучэнцы Мінскага гарадскога кадэцкага вучылішча на экскурсіі
17. Вучні гімназіі № 21 г. Мінска на экскурсіі
17. Вучні гімназіі № 21 г. Мінска на экскурсіі