Правядзенне ўрока для вучняў у рамках акцыі «Архівы – школе»
Напярэдадні святкавання Дня народнага адзінства, 15 верасня 2023 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 9 класа ДУА «Сярэдняя школа № 40 імя В.І.Крамко г.Гродна» быў праведзены ўрок на тэму «Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР».
Супрацоўнікі архіва расказалі школьнікам аб сацыяльна-эканамічных і культурных пераўтварэннях на тэрыторыі Гродзеншчыны пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у 1939 годзе. Навучэнцам былі прадэманстраваны дакументальныя матэрыялы, якія адлюстроўваюць рэалізацыю савецкай палітыкі ў заходніх абласцях БССР: загады аб нацыяналізацыі прамысловых прадпрыемстваў і ўстаноў, пратаколы зямельнага аддзела аб адводзе зямель насельніцтву, загады аддзела адукацыі аб рэарганізацыі польскіх школ у беларускамоўныя і многія іншыя дакументы.
Завяршыўся ўрок агляднай экскурсіяй па архіве, падчас якой дзеці наведалі лабараторыю па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў, а таксама архівасховішча.