14 верасня 2023 г. напярэдадні Дня народнага адзінства і 90-годдзя ААТ «Гомельшкло» супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» прынялі ўдзел у адкрыцці выстаўкі «Гомель. Шкло», якая праходзіла ў галерэі палаца Румянцавых і Паскевічаў
14 верасня 2023 г. напярэдадні Дня народнага адзінства і 90-годдзя ААТ «Гомельшкло» супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» прынялі ўдзел у адкрыцці выстаўкі «Гомель. Шкло», якая праходзіла ў галерэі палаца Румянцавых і Паскевічаў.
Адным з арганізатараў гэтага выставачнага праекта стаў «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці». Выстава «Гомель. Шкло» дае магчымасць прасачыць асноўныя вехі з’яўлення вырабаў са шкла і развіцця шкляной вытворчасці на Гомельшчыне, а таксама разабрацца ў гісторыі Гомельскага шклозавода.
У экспазіцыю выстаўкі былі ўключаны ўнікальныя копіі архіўных дакументаў абласнога архіва, сярод якіх, пропуск работніка і план печаў для завода, план разбурэнняў завода ў Наспе, а таксама рабочы малюнак для будаўніцтва завода на новым месцы.
Багаты і разнастайны матэрыял, прадстаўлены ў экспазіцыйнай прасторы, выклікае цікавасць наведвальнікаў не толькі да выставы, але і падводзіць да больш дэталёвага вывучэння гісторыі Гомельскага «шклянога гіганта».
Жыхары і госці г. Гомеля змогуць азнаёміцца з выставай «Гомель. Шкло» пачынаючы з Дня горада – 15.09.2023.