Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у прэзентацыі 8 тома штогадовага зборніка матэрыялаў VIII навукова-практычнай канферэнцыі «Віцебскі край».
14 верасня, у «Дзень бібліятэк» у Віцебскай абласной бібліятэкай імя У.І. Леніна адбылася прэзентацыя 8 тома штогадовага зборніка матэрыялаў VIII навукова-практычнай канферэнцыі «Віцебскі край». Канферэнцыя праходзіць штогод. Арганізатары канферэнцыі – Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Віцебскі абласны краязнаўчы музей.
Кніга была прадстаўлена Рагачовай Ларысай Іванаўнай – загадчыцай аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Віцебскай абласной бібліятэкі ім. У.І.Леніна.
Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці – пастаянныя ўдзельнікі канферэнцыі. Прысутнічалі яны і на прэзентацыі. Галоўны захавальнік фондаў Карпекін К.Р. выступіў з ацэнкай значнасці выдання для гісторыі Беларусі і Віцебшчыны.
![]() |
1. Прэзентацыя 8 тома штогадовага зборніка матэрыялаў VIII навукова-практычнай канферэнцыі «Віцебскі край» адкрыта. |
![]() |
2. Серыя выданняў зборнікаў матэрыялаў навукова-практычных канферэнцый «Віцебскі край». |
![]() |
3. Зборнік матэрыялаў VIII навукова-практычнай канферэнцыі «Віцебскі край» прадстаўляе Рагачова Ларыса Іванаўна – загадчык аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі дзяржаўнай установы «Віцебская абласная бібліятэка ім. У.І.Леніна». |
![]() |
4. Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці Бондарава А.М. і Мясаедава С.М. на прэзентацыі. |
![]() |
5. Выступае галоўны захавальнік фондаў Дзяржархіва Віцебскай вобласці Карпекін К.Р. |