15 верасня 2023 г. ва ўстанове «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню народнага адзінства
На ўрачыстым сходзе супрацоўнікаў БелНДІДАС з дакладам «Адзінства беларускага народа – галоўны фактар захавання і ўмацавання суверэнітэту і незалежнасці краіны» выступіў намеснік дырэктара па навуковай рабоце С.С. Мішук.
У выступленнях дырэктара БелНДІДАС А.Я. Рыбакова і вучонага сакратара Н.М. Дзятчык былі прыведзены малавядомыя факты аб падзях верасня 1939 г. на тэрыторыі Заходняй Беларусі, успаміны сведак тых падзей.
Пасля заканчэння агульнага сходу А.Я.Рыбакоў і С.С.Мішук правялі сустрэчу з супрацоўнікамі інстытута – членамі БРСМ, падчас якой знаёмілі іх з выданнямі БелНДІДАС і яго папярэдніка – Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, у якіх знайшлі адлюстраванне падзеі, звязаныя з гістарычным аб’яднаннем беларускага народа.