Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі заключыў пагадненне аб супрацоўніцтве з Мінскім дзяржаўным каледжам лічбавых тэхналогій

ДУ «Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі» заключыў пагадненне аб супрацоўніцтве з Установай адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж лічбавых тэхналогій».

Мэта пагаднення – доўгатэрміновае супрацоўніцтва на ўмовах стратэгічнага партнёрства з мэтай удасканалення, развіцця і ўмацавання супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, архіўнай справы і справаводства, выхавання, навукі, абмену інфармацыяй, арганізацыі ідэалагічнага суправаджэння выхаваўчай работы і ў іншых галінах, якая ўяўляе ўзаемную цікавасць.

Прадугледжваецца такія формы супрацоўніцтва, як правядзенне Цэнтрам выязных навучальных заняткаў для навучэнцаў каледжа, арганізацыя сумесных навуковых даследаванняў, канферэнцый, семінараў, круглых сталоў і іншых мерапрыемстваў па актуальных праблемах, якія маюць узаемную цікавасць, сумесная падрыхтоўка і публікацыя артыкулаў у навуковых і навукова-папулярных выданнях, абмен вопытам і сумесны пошук новых эфектыўных форм і механізмаў ідэалагічнага суправаджэння вучэбнай, навуковай і выхаваўчай работы, накіраванай на захаванне гістарычнай памяці, выхаванне духоўнасці і маральнасці ў грамадстве.