Аб удзеле напярэдадні Дня народнага адзінства супрацоўнікаў установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» ў прэзентацыі выставы «Гомель. Шкло»
Напярэдадні Дня народнага адзінства, 14 верасня 2023 г., супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прынялі ўдзел у прэзентацыі выставы «Гомель. Шкло», якая адбылася ў паўднёвай галерэі цэнтральнай часткі палаца Румянцавых і Паскевічаў Гомельскага палацава-паркавага ансамбля.
Дадзеная экспазіцыя прысвечана 90-годдзю Гомельскага шклянога завода.
На выставе «Гомель. Шкло» адлюстраваны асноўныя вехі з’яўлення вырабаў са шкла і развіцця шкляной вытворчасці на Гомельшчыне, а таксама гісторыя Гомельскага шклозавода.
У аснову выставачнага праекта ляглі матэрыялы з фондаў музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, ААТ «Гомельшкло», архіва газеты «Гомельскі шклавар» і дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці.