Намеснік дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці прыняла ўдзел у адкрыцці «Дня бібліятэк» і ў цырымоніі ўзнагароджання ўдзельнікаў конкурсу аўтарскіх кніжных ілюстрацый «Малюем чароўны свет Хатабыча»
«Стары Хотабыч» — савецкая аповесць-казка Лазара Лагіна аб прыгодах піянера Волькі Кастылькова, які знайшоў збан з джынам па імені Гасан Абдуррахман ібн Хотаб, які прасядзеў у ім тры з паловай тысячы гадоў. Казка Лагіна ўпершыню ўбачыла свет у 1938 годзе – спачатку ў «Піянерскай праўдзе», а потым у часопісе «Піянер», дзе друкавалася з нумара ў нумар. Праз два гады аповесць выйшла асобнай кнігай з ілюстрацыямі Канстанціна Ротава.
Як звязаны «Стары Хотабыч» і Віцебск? Усё проста! Лазар Іосіфавіч Лагін (сапраўднае прозвішча — Гінзбург) нарадзіўся 21 лістапада [4 снежня] 1903 года ў г.Віцебску. У паўночнай сталіцы ёсць помнік Хатабычу.
У гонар 120-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Лазара Лагіна і ў гонар 85-годдзя выхаду «Старыя Хатабыча» і быў аб’яўлены гарадскі конкурс «Малюем чароўны свет Хатабыча», які праводзіўся на базе Віцебскай абласной бібліятэкай імя У.І. Леніна пры інфармацыйнай падтрымцы Рэдакцыі віцебскіх гарадскіх газет «Віцьбічы» і «Вячэрні Віцебск».
Спачатку конкурсныя работы экспанаваліся на Дні беларускага пісьменства ў г. Гарадку 2–3 верасня 2023 года, а зараз прадстаўлены ў бібліятэцы.
14 кастрычніка адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў.
Намеснік дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці Буевіч Т.В., як член журы, прыняла ўдзел ва ўзнагароджанні, якое праходзіла падчас адкрыцця «Дня бібліятэк» у фае Віцебскай абласной бібліятэкай імя У.І. Леніна, і ўручыла дыпломы пераможцам малодшай узроставай групы.
![]() |
1. Намеснік дырэктара архіва Буевіч Т.В. – член журы конкурсу падчас выступлення на цырымоніі ўручэння ўзнагарод пераможцам. |
![]() |
2. Самы юны пераможца конкурсу |
![]() |
3. Агульная фатаграфія пераможцаў конкурсу і членаў журы |