Дні адчыненых дзвярэй на базе УК «Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І.Леніна»

У Год міру і стварэння, у рамках мерапрыемстваў да Дня народнага адзінства 13-14 верасня 2023 г. супрацоўнікі архіва прынялі актыўны ўдзел у правядзенні Дзён адчыненых дзвярэй на базе УК «Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І.Леніна». Па дакументах архіва была падрыхтавана тэматычная выстаўка «Вызваленне горада Магілёва і Магілёўскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны».

Выстаўка праходзіла ў фае абласной бібліятэкі, дзе быў арганізаваны адкрыты прагляд літаратуры і прадстаўленых копій архіўных дакументаў.

У рамках гэтых мерапрыемстваў, загадчык аддзела Шэўчык Таццяна Уладзіміраўна прэзентавала дырэктару бібліятэкі Сарокінай І.У. выданне Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і УП “БелТА” “Архівы. Нічога акрамя праўды».

Таксама супрацоўнікі архіва азнаёміліся з тэматычнымі выставамі: «Адзінства. Развіццё. Незалежнасць», «17 верасня – Дзень народнага адзінства», «Мы – адзіныя!».