Аб удзеле ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня ведаў, у Мінскім дзяржаўным каледжы паліграфіі імя В.З.Харужай

1 верасня, у рамках правядзення мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе», якія праводзяцца згодна з рэспубліканскім Планам мерапрыемстваў па правядзенні ў 2023 годзе Года міру і стварэння, прадстаўнікі дзяржаўнай установы «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь», у якасці ганаровых гасцей, прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню ведаў ва ўстанове адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж паліграфіі імя В.З. Харужай».

Па завяршэнні ўрачыстай часткі намеснік дырэктара лабараторыі С.I.Мязга прыняў удзел у правядзенні адкрытага ўрока на тэму «Беларусь і Я – дыялог міру і стварэння», падчас якога перадаў у бібліятэку каледжа выданне БЕЛТА і Міністэрства юстыцыі «Архівы. Нічога акрамя праўды».