Аб супрацоўніцтве ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Бабруйску» з ДУА «Сярэдняя школа № 28 г. Бабруйска» ў рамках акцыі «Архівы – Школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст»

Паміж установай «Занальны дзяржаўны архіў у г. Бабруйску» ў асобе дырэктара Заяц Алены Дзмітрыеўны і ДУА «Сярэдняя школа № 28 г. Бабруйска» ў асобе настаўніка гісторыі Драздовай Вікторыі Віктараўны дасягнута дамоўленасць аб супрацоўніцтве ў рамках акцыі «Архівы – Школе» і праекта «Юны архівіст». Дадзенае супрацоўніцтва будзе накіравана на папулярызацыю і знаёмства з функцыямі і дакументамі архіўных устаноў.

Таксама Заяц А.Д. паказалі музей школы і пазнаёмілі з дзеючай экспазіцыяй.