Першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.А.Ледаўская выступіла на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў Дзень Ведаў

1 верасня 2023 г. на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ) адбыліся традыцыйныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Ведаў і пачатку новага навучальнага года.

Сустрэча была арганізавана кафедрай крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ з мэтай азнаямлення студэнтаў, якія навучаюцца па спецыяльнасцях «Дакументазнаўства» і «Архіўная справа», з будучай прафесіяй.

Перад першакурснікамі аддзялення архіўнай справы гістарычнага факультэта выступілі першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.А.Лядоўская і дырэктар установы «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» А.Я.Рыбакоў.

Выступоўцы павіншавалі студэнтаў першага курса з паступленнем на гістарычны факультэт БДУ і выказалі ўпэўненасць, што многія з іх пасля аддадуць перавагу рабоце ў архіўнай галіне.

В.А.Ледаўская расказала прысутным аб структуры архіўнай галіны, шырокім комплексе мерапрыемстваў у рамках лічбавай трансфармацыі дзяржаўных архіўных устаноў, дзе ключавым напрамкам з’яўляецца забеспячэнне адкрытага доступу да лічбавых копій дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, адзначыла важнасць рэалізацыі рэспубліканскіх інтэрнэт-праектаў, сярод якіх «Партызаны Беларусі», які рэалізуецца Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь сумесна з выдавецкім домам «Беларусь сёння», а таксама развіццё сайта «Беларускія вёскі, спаленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны».

Асабліва былі адзначаны інтэрнет-праекты «Дакументальны летапіс Беларусі», вынікам якога стане апісанне гісторыі Беларусі з 1919 да 1992 года, а таксама «Гарады Беларусі», «Біяграфія маёй краіны», «У адкрытым доступе», «Адкрыты кінаархіў».

Не засталася без увагі ініцыяваная ў 2022 годзе Дэпартаментам па архівах і справаводству рэспубліканская акцыя «Архівы – Школе», а таксама яе састаўная частка праект «Юны архівіст», які стартуе з восені бягучага года.

Студэнты атрымалі інфармацыю аб рэалізацыі публікацыйных праектаў, сярод якіх найбольш значнымі ў апошнія гады сталі шматтомнае выданне «Без тэрміна даўнасці», а таксама выдадзеная сумесная з Беларускім тэлеграфным агенцтвам кніга «Архівы, нічога акрамя праўды».

А.Я.Рыбакоў у сваім выступленні спыніўся на актуальных навукова-метадычных праблемах у сферы архіўнай справы і справаводства, цеснай сувязі дакументазнаўцаў і архівістаў у дасягненні мэты захавання дакументальнай гісторыка-культурнай спадчыны краіны.

У завяршэнне прадстаўнікі архіўнай галіны, якія выступілі перад студэнтамі, выказалі надзею, што веды, атрыманыя студэнтамі гістарычнага факультэта БДУ, стануць асновай для іх будучай дзейнасці ў рамках гістарычнай навукі і архіўнай справы.