Супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Слуцку» правялі мерапрыемства ў рамках акцыі «Архівы-школе»

У рамках акцыі «Архівы-школе» і першага ўрока ў школах па тэме «Беларусь і Я – дыялог міру і стварэння» супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Слуцку» правялі мерапрыемства.

Архіў наведалі навучэнцы 6 класа «Сярэдняй школы № 2 г.Слуцка». Падчас аглядных экскурсій юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з асноўнымі функцыямі і задачамі архіва, таксама ўвазе юнакоў была прадстаўлена выстаўка дакументаў «Ганаровыя грамадзяне Слутчыны».